У Жыткавічах — 80% месячнай нормы ападкаў за 12 гадзінаў

У Жыткавічах — 80% месячнай нормы ападкаў за 12 гадзінаў

У Жыткавічах метэаролагі зафіксавалі рэкордны паказнік ападкаў. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет, 14 ліпеня цягам 12 гадзінаў у гэтым горадзе выпала 59 мм ападкаў, што складае 80% ад месячнай нормы. Пры гэтым у Мінску за той самы час выпала толькі 3 мм ападкаў.

Сіноптыкі таксама пракаментавалі незвычайную з’яву ў Лідзе, якую інтэрнэт-карыстальнікі назвалі “амаль тарнада”. Паводле спецыялістаў, тарнада можа назірацца і ў Беларусі, але досыць рэдка.

Ужо колькі дзён запар Белгідрамет абвяшчае аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з моцнымі дажджамі і навальніцамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі