У жыхароў Клецка знікала вада
![Фантан у Клецку ў мінулыя гады](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/kleck.jpg.webp?itok=ZmytxbUx)
Фантан у Клецку ў мінулыя гады / kleck.by
У жыхароў Клецка знікала вада. Пра адстутнасць водазабеспячэння ў панядзелак прыйшлі паведамленні з розных раёнаў горада.
Мясцовыя ўлады заявілі, што справа не ў аварыі. Намеснік старшыні Клецкага райвыканкама патлумачыў сітуацыю тым, што падключаецца... фантан. Калі яго падключаць, вада зноў з'явіцца ў горадзе. І яна з'явілася праз некалькі гадзін.
![У жыхароў Клецка знікала вада](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/222_28.jpg.webp?itok=Om95Lr8C)
t.me/kleck_bel/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.