Вы тут

У жыхара Барысава выкралі крыптавалюту на 17 тысяч рублёў

Зламыснікі ўзламалі крыптакашалёк / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У жыхара Барысава выкралі крыптавалюту больш чым на 17 тысяч рублёў. Як паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, 37-гадовы мужчына заявіў, што з яго электроннага кашалька невядомыя выкралі 2,155 адзінкі крыптавалюты "Эфірыум". Грошы з рахунку зніклі менш чым праз паўгадзіны пасля таго, як ён іх туды перавёў. Зламыснікі ўзламалі крыптакашалёк пацярпелага, пасля чаго і здзейснілі крадзеж, высветлілі міліцыянеры, да якіх звярнуўся барысаўчанін.

За крадзеж маёмасці "шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі" распачата крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.