У журналісткі Алены Мілашынай чэрапна-мазгавая траўма і шматлікія пераломы

Алена Мілашына ў маскоўскай клініцы / novayagazeta.eu
Алена Мілашына ў маскоўскай клініцы / novayagazeta.eu

У журналісткі "Новай газеты" Алены Мілашынай закрытая чэрапна-мазгавая траўма, шматлікія пераломы (да 14 на руках) і пашкоджанні мяккіх тканін. Напярэдадні ў Чачні невядомыя мужчыны яе жорстка збілі і аблілі зялёнкай. Мілашыну вывезлі з Грознага на лячэнне ў Беслан, а пасля на самалёце даставілі ў Маскву.

Як піша novayagazeta.eu, у маскоўскай клініцы правялі абследаванне. Там кажуць, што "свядомасць ясная, стан стабільны".

Алена Мілашына і адвакат Аляксандр Немаў прыехалі ў Чачню на абвяшчэнне прысуду Зарэме Мусаевай, маці актывістаў, якую выкралі з Ніжняга Ноўгарада ў пачатку 2022-га (у выніку ёй прысудзілі 5,5 года калоніі). Па дарозе з аэрапорта аўтамабіль заблакавалі ўзброеныя людзі. Адваката і журналістку збілі, пагражалі забіць, разбілі тэхніку. Ім сказалі з'язджаць з Чачні. Зламыснікаў дагэтуль не знайшлі (калі, вядома ж, шукаюць). Пра распачатую крымінальную справу паведамілі толькі ўвечары 5 ліпеня.

У журналісткі Алены Мілашынай чэрапна-мазгавая траўма і шматлікія пераломы
novayagazeta.eu

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі