У Жодзіне знайшліся сваякі Святланы Маркіяновіч

Па тэлефоне яна распавяла агенцтву "Інтэрфакс-Захад", што Святлана абяцала вярнуцца ў верасні. Зінаіда Маркіяновіч кажа, што не ведае, дзе і кім працуе ўнучка. Таксама паведаміла, што жыве ўдваіх са Святланай. Пра акалічнасці, паказаныя на відэа, ёй нічога не вядома.



Нагадаем, што ўчора стала вядома пра відэаролік на Youtube. На ім жанчына, якая называецца беларускай Святланай Маркіяновіч, узятая ў палон сірыйскімі паўстанцамі.

МЗС Беларусі высвятляе, ці сапраўды ў палоне ў сірыйскіх паўстанцаў знаходзіцца беларуская грамадзянка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі