У Жодзіне дзяўчыну некалькі гадоў прымушалі жабраваць

У Жодзіне дзяўчыну некалькі гадоў прымушалі жабраваць

У Жодзіне дзяўчыну некалькі гадоў прымушалі жабраваць. Упершыню ў Беларусі завялі крымінальную справу па артыкуле ”Выкарыстанне рабскай працы”. Яна распачатая ў дачыненні да цыганскай сямейнай пары, якая была затрыманая, піша газета “Жодзінскія навіны”.

25-гадовая дзяўчына распавяла, што яна трапіла ў цяжкую жыццёвую сітуацыю: маці злоўжывала алкаголем, у доме жыў айчым, сястра разам з сужыцелем. Жыць не было дзе і яна апынулася ў чужой сям’і. Спачатку дзяўчына за дах над галавой і ежу расплочвалася тым, што даглядала дзяцей, прыбірала ў хаце, гатавала ежу. З 2015 года яе прымусілі жабраваць. Пры гэтым выкарыстоўваўся псіхалагічны ціск і фізічны гвалт.

Дзяўчына пад наглядам збірала грошы каля крамы ці гарадскога рынку, нібыта, як дапамогу хворым сваякам. За некалькі гадзін яна такім чынам “зарабляла” ад 50 да 200 рублёў. Праваахоўнікі задакументавалі гэтыя факты. Па месцы жыхарства цыганскай сямейнай пары былі знойдзены аб’явы з просьбай аказання матэрыяльнай дапамогі. Праверка паказала, што інфармацыя пра хворых людзей не адпавядае рэчаіснасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі