У жніўні ў Беларусі ў сферы адукацыі расставяць усе кропкі над “і”

У жніўні ў Беларусі ў сферы адукацыі расставяць усе кропкі над “і”

У Беларусі да канца лета ў сферы адукацыі расставяць усе кропкі над “і”. Пра гэта ў пятніцу, 23 чэрвеня, заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з удзелам кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта.

“Мы павінны ў жніўні расставіць усе кропкі над “і” і вызначыць тэрміны, у якія мы вырашым тыя праблемы, якія там засталіся, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Напрыклад, падручнікі. Калі, дзе, у якім аб’ёме мы прапрацуем новыя падручнікі і выдадзім іх? Гэта адна з праблем, ёсць і іншыя”.

У жніўні ў Беларусі ў сферы адукацыі расставяць усе кропкі над “і”
Аляксандр Лукашэнка і міністр адукацыі Ігар Карпенка разглядаюць новыя падручнікі. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі