У жніўні мінчукі зараблялі ў сярэднім 1343 рублі

 У жніўні мінчукі зараблялі ў сярэднім 1343 рублі

У жніўні сярэдні заробак жыхароў Мінска склаў 1343 рублі, паведамляе TUT.by са спасылкай на дадзеныя Белстата. Па гэтым паказніку сталіца адстае толькі ад Салігорскага раёна, дзе зарабляюць у сярэднім болей за 1600 рублёў.

Болей за ўсіх зараблялі спецыялісты горназдабывальнай прамысловасці — 4488 рублёў і гэта на 375 рублёў болей за спецыялістаў у сферы інфармацыйных тэхналогіяў і інфармацыйнага абслугоўвання.

Сярод сфераў з высокімі заробкамі можна вылучыць жывёлагадоўлю (1722 рубля), дзейнасць у галіне тэлекамунікацыяў (1951 рубель), фінансавую і страхавую дзейнасць (1923 рублі), права, бухгалтарскі ўлік (1597 рублёў), паветраны транспарт (2816 рублёў).

Сёлета агулам па краіне сярэлні заробак павінен скласці 938 рублёў, у тым ліку за снежань — 1070 рублёў. Пры гэтым заробкі бюджэтнікам павінны ў сярэднім скласці 742 рублі.

Налета абяцаюць сярэдні заробак на ўзроўні 1025 рублёў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі