У Жлобіне хлопец у навушніках ішоў па рэйках і трапіў пад матавоз

Бацька з сынам ішлі з вёскі на працу. 22-гадовы хлопец, які прыехаў з Мінска ў камандзіроўку, пераходзіў праз чыгунку, слухаючы музыку, ды не заўважыў небяспекі. Ён быў збіты матавозам (невялікім аўтаномным лакаматывам).



На дапамогу пацярпеламу першымі прыйшлі выратавальнікі. Яны на насілках аднеслі хлопца на прадпрыемства і там ужо перадалі медыкам. У яго выявілі два пераломы правай нагі, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота — ria.ru