У жахлівай аўтааварыі ва Украіне загінулі чатыры палітолагі і журналіст

У жахлівай аўтааварыі ва Украіне загінулі чатыры палітолагі і журналіст

У жахлівай аўтааварыі ва Украіне загінулі чатыры вядомыя ўкраінскія палітолагі і журналіст, якія вярталіся з канферэнцыі ў Варшаве на легкавым аўтамабілі. Трагічнае здарэнне адбылося на трасе М-07 “Кіеў — Ковель — Ягодзін” у Ракітнаўскім раёне. Аўтамабіль Opel Omega раптоўна выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе трапіў пад грузавік DAF з прычэпам. Грузавік выляцеў з трасы і перакуліўся, інфармуе сайт vesti-ukr.com.

Легкавы аўтамабіль у аўтааварыі быў змяты. Загінулі палітолагі Аляксандр Маслак, Аляксей Курынной, Аляксандр Ніканораў і Сяргей Папоў (ён памёр у бальніцы), журналіст Уладзімір Карагяўр. Мяркуецца, што легкавік, які ехаў на вялікай хуткасці, занесла на мокрай дарозе. Гэта і магло быць прычынай яго выезду на сустрэчную паласу.

“Наша ніва” адзначае, што Аляксандр Маслак добра арыентаваўся ў сітуацыі ў Беларусі, выступаў у якасці эксперта ў беларускіх СМІ, публікаваўся ў часопісе “Палітычная сфера”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі