У жахлівай аўтааварыі пад Смаленскам загінулі два беларусы

У жахлівай аўтааварыі пад Смаленскам загінулі два беларусы

У жахлівай аўтааварыі пад Смаленскам загінулі два беларусы, інфармуе партал tut.by. ДТЗ адбылося ўначы 6 ліпеня ў Сафонаўскім раёне на 297-м кіламетры трасы М1. Як інфармуе сайт smolensk-i.ru, у Сафонаве на скрыжаванні перад святлафорам фура рэзка затармазіла, і ззаду ў яе ўрэзаўся мікрааўтобус з беларусамі. На яго наехала фура, у якую ўрэзаўся яшчэ адзін грузавік. У выніку мікрааўтобус быў паміж імі заціснуты.

Вядома, што загінулі кіроўца і пасажыр. Па некаторых звестках, яны з Валожынскага раёна. Следчае ўпраўленне СК РФ па Смаленскай вобласці праводзіць праверку па факце ДТЗ.

У жахлівай аўтааварыі пад Смаленскам загінулі два беларусы
Фота: smolensk-i.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі