У Запарожскай вобласці акупанты рыхтуюць рэферэндум аб далучэнні да Расіі

У Запарожскай вобласці акупанты рыхтуюць рэферэндум аб далучэнні да Расіі

На акупаванай частцы Запарожскай вобласці збіраюцца правесці рэферэндум аб далучэнні да Расіі. Пра гэта са спасылкай на прадстаўніка расійскіх уладаў піша ТАСС. "Галасаванне" мае адбыцца на пачатку восені. 

На дадзены момант большая частка Запарожскай вобласці, апроч сталіцы і паўночных раёнаў рэгіёну, знаходзіцца пад кантролем Расіі. Пры гэтым паводле ўкраінскага заканадаўства рэгіянальныя рэферэндумы па далучэнні тэрыторый да іншай краіны не прадугледжаныя. Кіеў неаднойчы заяўляў, што ніколі не прызнае пераход украінскіх тэрыторый у склад Расіі. 

У 2014 годзе Расія анэксавала ўкраінскі Крым і Севастопаль паводле праведзенага там так званага "рэферэндуму". Гэта адбылося, калі тэрыторыі кантраляваліся расійскімі вайскоўцамі. У 2022 годзе Масква заяўляла, што не плануе новых анэксій. Аднак заявы пра правядзенне рэферэндумаў на акупаваных тэрыторыях гучаць пастаянна.

У Запарожскай вобласці акупанты рыхтуюць рэферэндум аб далучэнні да Расіі
Анлайн-карта акупаваных тэрыторый Украіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі