У зацяжным канфлікце Расія прайграе — Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі падчас наведвання пазіцый на Бахмуцкім кірунку / @V_Zelenskiy_official

Уладзімір Зяленскі падчас наведвання пазіцый на Бахмуцкім кірунку / @V_Zelenskiy_official / @V_Zelenskiy_official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не хоча думаць пра працяглы канфлікт, а тым больш казаць пра такую магчымасць украінцам. Але сам ён разумее, што хуткая перамога пакуль малаверагодная. "Я павінен быць гатовы, мая каманда павінна быць гатовая да доўгай вайны, і эмацыйна я гатовы",заявіў ён у інтэрв'ю The Economist.

Контрнаступленне Украіны доўжыцца ўжо тры месяцы, але дамагчыся сур'ёзных поспехаў УСУ пакуль не ўдалося. Ёсць прасоўванне ў Запарожскай вобласці, дзе ўкраінскае войска спрабуе разарваць "сухапутны калідор" Уладзіміра Пуціна, які звязвае Расію з Крымам. Зяленскі дапускае, што заходнія партнёры, якія бачаць павольнае прасоўванне Украіны на поле бою, могуць пачаць падштурхоўваць Кіеў да перамоваў з Расіяй. І ён бачыць, што настрой некаторых партнёраў мяняецца. Але "гэта дрэнны момант, паколькі Пуцін бачыць тое ж самае", кажа ўкраінскі прэзідэнт. Пры гэтым ён перакананы, што Расія сама цяпер вельмі ўразлівая.

Пуцін "не разумее, што ў доўгім канфлікце ён прайграе, таму што ўсё роўна, што 60% ці 70% [рассіян] яго падтрымліваюць. Не, прайграе яго эканоміка. Па меры таго, як Украіна будзе ўзмацняць свае ўдары ўнутры Расіі, расіяне пачнуць задаваць нязручныя пытанні аб няздольнасці іх арміі абараніць іх", — кажа Зяленскі.

Ён таксама адзначыў, што пуцінская ўлада ўжо была аслабленая мецяжом Яўгена Прыгожына, паходам ягонай прыватнай вайсковай кампаніі "Вагнер" на Маскву. Зяленскі перакананы, што Пуцін будзе губляць аўтарытэт і ўладу і ў далейшым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі