У заапарк амерыканскага гарадка ўварваўся галодны мядзведзь

Мядзведзя пабачылі, калі ён пералазіў праз трохметровую металічную агароджу заапарка. Відавочца гэтага здарэння звязаўся з прадстаўнікамі заапарка, і тыя пачалі пошукі візіцёра. Аднак знайсці жывёлу так і не змаглі. Выказаўшы здагадку, што мядзведзь пакінуў заапарк, тэрыторыю адкрылі для наведвання.





На думку работнікаў заапарка, мядзведзь мог шукаць у заапарку ежу, перадае сайт podrobnosti.ua. Колькі часу дзікая жывёла правяла на тэрыторыі заасаду, дакладна не вядома.





Чорны мядзведзь, ці барыбал, распаўсюджаны амаль ва ўсіх штатах ЗША. Ад бурага мядзведзя гэтыя жывёлы адрозніваюцца менш буйнымі памерамі і гладкім чорным мехам. Вушы чорнага мядзведзя буйнейшыя і даўгаватыя. Харчуюцца чорныя мядзведзі лісцем раслін, ягадамі, карэннем, таксама ўжываюць у ежу казурак, рыбу і мяса.