У Японіі тысячу чалавекападобных робатаў распрадалі за хвіліну (відэа)

Адну тысячу новых, чалавекападобных робатаў у Японіі раскупілі ўсяго за адну хвіліну. Такую машыну, якую называюць Pepper, выпусціла кампанія Softbank. Уся партыя разышлася імгненна і болей замовы на робатаў не прымаюцца. Пра дадатковыя продажы стане вядома ў ліпені.

Робат Pepper створаны для таго, каб суіснаваць з людзьмі. Праўда, ад яго няма ніякай карысці ў хатняй гаспадарцы, затое ён умее размаўляць з людзьмі, распазнаваць чалавечыя эмоцыі і рэагаваць на іх. Апроч таго, гэты робат сам умее генерыраваць эмоцыі — плакаць ці смяяцца.

У лютым гэтага года першую пробную партыю чалавекападобных робатаў раскупілі таксама вельмі хутка. Ахвочых было так шмат, што давялося вызначаць уладальнікаў “эмацыйных машын” пры дапамозе лёсавання.

Адзін такі робат каштуе каля 1600 долараў, аднак абавязковы кантракт на абслугованне машыны робіць пакупку нашмат даражэйшай, піша Lenta.ru

Фота: internetno.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі