У выніку землятрусаў у Турцыі і Сірыі загінула каля 5 тысяч чалавек

Наступствы землятрусу / iha.com.tr
Наступствы землятрусу / iha.com.tr

Колькасць загінулых у выніку разбуральнага землетрасення ў Турцыі і Сірыі набліжаецца да 5000 чалавек, піша Reuters. 

У Турцыі загінулі 3381 чалавек. Яшчэ 20 424 чалавек пацярпелі. Такія дадзеныя прывёў кіраўнік упраўлення па надзвычайных сітуацыях краіны (AFAD) Юнус Сезар. Каля 8 тысяч чалавек удалося выратаваць з-пад завалаў.

Яшчэ больш за 1,5 тысяч чалавек загінулі з-за землятрусу ў Сірыі.

У Турцыі абрынуліся тысячы будынкаў. Ідуць выратавальныя аперацыі. Reuters распавядае пра людзей, якія чакаюць дапамогі ў разбураных дамоў, чуюць галасы пад абломкамі. "Яны выдаюць гукі, але ніхто не ідзе", — кажа адзін з суразмоўцаў агенцтва. Тыя, хто ацалеў, вымушаныя былі гэтую ноч правесці ў машынах. "Мы ледзь выбраліся з дому. Наша сітуацыя — гэта катастрофа. Мы галодныя, мы хочам піць. Гэта жахліва", — распавёў іншы суразмоўца агенцтва. Раней віцэ-прэзідэнт Турцыі Фуат Актай казаў, што 338 000 чалавек былі размешчаны ў інтэрнатах, універсітэтах і прытулках.

Турцыя напярэдадні перажыла два землятрусы. Першы у ноч на панядзелак 6 лютага быў магнітудай 7,8. Другое землетрасенне магнітудай каля 7,7 здарылася днём у цэнтральнай частцы Турцыі. Акрамя Турцыі моцна пацярпелі і паўночныя раёны Сірыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі