У выніку крушэння турыстычнага парому ў Іраку загінулі больш за 70 чалавек

У выніку крушэння турыстычнага парому ў Іраку загінулі больш за 70 чалавек

У выніку крушэння турыстычнага парому на рацэ Тыгр недалёка ад Масула ў Іраку загінулі больш за 70 чалавек. Большасць загінулых — жанчыны і дзеці, якія не ўмелі плаваць, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Сем'і з дзецьмі накіроўваліся ў турыстычны комплекс на востраве Ум-Рабаен. Агулам там было больш за 100 чалавек. Мяркуецца, што здарэнне адбылося з-за перагрузкі парома. Таксама згадваецца павышэнне ўзроўню вады ў Тыгры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі