У выканкаме федэрацыі футбола заслухалі інфармацыю па “справе Верамко”

У выканкаме федэрацыі футбола заслухалі інфармацыю па “справе Верамко”

У чацвер, 23 лістапада, у выканкаме Беларускай федэрацыі футбола на пазачарговым пасяджэнні заслухалі інфармацыю па “справе Верамко”, брамніка БАТЭ. Агучаныя вынікі разгляду яе дысцыплінарнымі органамі АБФФ чальцамі выканкама былі “прынятыя да ведама”. Дакладчыкам быў старшыня Апеляцыйнага камітэта федэрацыі Аляксандр Назараў, інфармуе сайт abff.by.

Як вядома, Апеляцыйны камітэт АБФФ нядаўна разгледзеў апеляцыю ФК БАТЭ па “справе Верамко”. Брамнік у верасні быў заяўлены на матч барысаўчан са “Слуцкам” (6:0), але на поле не выходзіў. Пасля высветлілася, што Сяргей Верамко своечасова не заплаціў штраф, прысуджаны яму пасля дыскваліфікацыі, таму яго ў заяўку нельга было ўключаць. Дысцыплінарны камітэт прысудзіў БАТЭ тэхнічнае паражэнне ў матчы са “Слуцкам”. Аднак 10 лістапада Апеляцыйны камітэт гэтае рашэнне адмяніў, клуб быў аштрафаваны на 42 тысячы рублёў. На сённяшнім пасяджэнні выканкаму АБФФ яго пацвердзілі. Дарэчы, напярэдадні ў СМІ з’явіліся некаторыя дакументы па “справе Верамко”.

У чэмпіянаце Беларусі за тур да фінішу з 67 ачкамі лідыруе БАТЭ, мінскае “Дынама” і “Шахцёр” маюць па 65.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі