У Вялікабрытаніі выставяць на аўкцыён устаўную сківіцу Уінстана Чэрчыля

Яе ацэньваюць у суму ад пяці да васьмі тысяч фунтаў стэрлінгаў

Яе ацэньваюць у суму ад пяці да васьмі тысяч фунтаў стэрлінгаў / The Cotswold Auction Company

У Вялікабрытаніі выставяць на аўкцыён устаўную сківіцу Ўінстана Чэрчыля. Пратэз у залатой аправе ацэньваюць у суму ад пяці да васьмі тысяч фунтаў стэрлінгаў, але выніковая цана можа аказацца значна больш высокай. У 2010 годзе ўстаўную сківіцу брытанскага прэм'ера прадалі за 15 тысяч фунтаў стэрлінгаў, піша "Руская служба Бі-бі-сі".

Выданне адзначае, што гэты пратэз Чэрчыль насіў падчас сваёй знакамітай прамовы "Мы будзем змагацца на пляжах" падчас Другой сусветнай вайны ў 1940 годзе. Сківіца створана з улікам натуральнай дыкцыі палітыка, які крыху шапялявіў. Усяго такіх устаўных сківіц у Чэрчыля меркавана было чатыры, з адным пратэзам ён быў пахаваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі