У Вялікабрытаніі апублікавалі інструкцыю па выжыванні падчас 3-й сусветнай вайны
![У Вялікабрытаніі апублікавалі інструкцыю па выжыванні падчас 3-й сусветнай вайны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/xceckrtd2g2qyrlp8q3m.jpg.webp?itok=rFalHvcz)
У Вялікабрытаніі апублікавалі інструкцыю па выжыванні падчас 3-й сусветнай вайны ў выпадку ядзернага ўдару. Адбылося гэта на фоне надзвычай напружанай сітуацыі вакол Паўночнай Карэі, якая можа перарасці ў гарачы канфлікт.
Інструкцыю па выжыванні надрукавала выданне The Sun. У ёй раяць падрыхтаваць запасы харчавання, ліхтарыкі з батарэйкамі, высветліць, дзе знаходзяцца бліжэйшыя супрацьрадыяцыйныя сховішчы. Людзям таксама прапануюць прадумаць план паводзінаў чальцоў сям’і, якія ў момант ядзернага ўдару апынуцца ў розных месцах. Больш падрабязна гл. тут.
![У Вялікабрытаніі апублікавалі інструкцыю па выжыванні падчас 3-й сусветнай вайны](/sites/default/files/paragraphs/image/nintchdbpict000275127693.jpg)
Фота: Getty Images