Вы тут

У Воршы цягнік збіў мужчын, якія чысцілі чыгунку ад снегу

Фота носіць ілюстрацыйны характар / rw.by

У Воршы цягнік збіў мужчын, якія чысцілі чыгунку ад снегу. Інцыдэнт адбыўся 13 лютага на станцыі "Орша-Заходняя". Як паведамляе Следчы камітэт, машыніст дызель-цягніка, які рухаўся па маршруце "Ворша-Крычаў", падаў рабочым чыгункі гукавыя сігналы і экстранна затармазіў. Аднак пазбегнуць наезду не выйшла.

У выніку адзін з мужчын памёр на месцы, а другі шпіталізаваны. Следчыя праводзяць праверку па факце здарэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.