У Воранаўскім раёне хлопца падазраюць у тым, што ён зрабіў меч і забіў сваю маці

У Воранаўскім раёне хлопца падазраюць у тым, што ён зрабіў меч і забіў сваю маці

У Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці 17-гадовага юнака падазраюць у тым, што ён зрабіў меч і забіў сваю 40-гадовую маці. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласі Сяргей Шаршаневіч, усё пачалося 25 верасня з заявы жыхаркі Воранава пра доўгую адсутнасць на працы яе калегі. Праваахоўнікі правялі следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. У выніку сын жанчыны прызнаўся, што яшчэ 19 верасня забіў маці. Ён узяў самаробны меч і нанёс ёй некалькі ўдараў па галаве. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла. Хлопец паказаў месца ў кустах, дзе было схаванае цела.

Па факце забойства распачатая крымінальная справа. Сын загінулай затрыманы. Мяркуецца, што паміж імі, “на глебе непрыязных адносін”, узнікла сварка. Праваахоўнікі знайшлі меч. Падазраванага ў забойстве чакае комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі