У Вільні затрыманы мужчына ў кайданках скраў аўтамат і збег (фота, відэа)

У Вільні затрыманы мужчына ў кайданках скраў аўтамат і збег (фота, відэа)

У Вільні здарыўся надзвычайны крымінальны інцыдэнт — паліцыя затрымала мужчыну, а ён уцёк, хоць быў у кайданках, ды яшчэ і скраў аўтамат Калашнікава. Збеглага шукалі болей за пяць гадзінаў. На гэтую аперацыю паднялі амаль тры тысячы праваахоўнікаў.

Як паведамляе ru.delfi.lt, маладому мужчыне 1991 года нараджэння, імя якога Ігар Малаткоў, быў прызначаны адміністратыўны арышт. Мужчыну прывезлі ў камісарыят, але затрыманы здолеў збегчы з паліцэйскай машыны, ды яшчэ і прыхапіць зброю. Пазней высветлілася, што хлопец мае псіхічнае захворванне.

Малаткова пасля некалькі гадзінаў пошукаў затрымалі ў душавым пакоі жылога дома і ён не паспеў аказаць супраціву. Зброю ён выкінуў і раёне вакзала і сам паказаў, дзе шукаць аўтамат.

Пакуль ішла пошукавая аперацыя, жыхароў Вільні прасілі не выходзіць са сваіх дамоў і перадавалі праз СМІ прыкметы зламысніка.

Фота: DELFI

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі