У Вільні ўпершыню пройдзе сусветны кангрэс літвакоў

Яго адкрыццё адбудзецца 23 траўня ў літоўскім парламенце.
У Вільні ўпершыню пройдзе сусветны кангрэс літвакоў. Яго адкрыццё адбудзецца 23 траўня ў літоўскім парламенце. Як паведамляе Delfi, гэта будзе пяты кангрэс. Абшчына яўрэяў Літвы (літвакоў) заклікае прыехаць у Вільню дэлегатаў з усяго свету. Мерапрыемства працягнецца чатыры дні. У яго праграме — дыскусіі, наведванне гістарычных месцаў, згадкі пра спадчыну яўрэяў у Літве і пра дасягненні літвакоў ва ўсім свеце.
"Гэты кангрэс літвакоў пройдзе на фоне вайны ва Украіне, — кажа спікер парламента Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсан. — ...Перад тварам сляпой жорсткасці, гвалту важна пастаянна акцэнтаваць чалавечнасць, спачуванне, вечныя духоўныя каштоўнасці, з якіх заўсёды чэрпала сілы шматгадовая традыцыя літвакоў".
Спікер падкрэсліла, што сёння трэба аказваць супраціўленне агрэсіўнаму, імперскаму антысемітызму, які "падымае галаву на ўсходзе Еўропы [у Расіі]", "скажае гістарычныя факты і маніпулюе пачуццямі людзей".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.