У Кіеве паветраную трывогу абвяшчалі 11 разоў за суткі

Наступствы расійскай атакі

Наступствы расійскай атакі / ДСНС Украіны

У ноч на 28 жніўня дроны атакавалі некалькі рэгіёнаў Расіі. У Яраслаўлі, як паведамляюць СМІ, атакаваны НПЗ "Слаўнафта — ЯНОС".

У акупаваным Севастопалі ад удару беспілотніка, як паведамляецца, пацярпеў пяціпавярховы шматкватэрны дом. А ад выбуховай хвалі атрымалі пашкоджанні два корпусы дзіцячага садка.

Расіяне атакавалі Украіну дронамі і ракетамі. Як перадае hromadske.ua, па Сумах увечары 27 жніўня былі нанесеныя восем удараў кіраванымі авіябомбамі (КАБамі). З-пад завалаў разбураных жылых дамоў даставалі людзей. Вядома прынамсі пра трох параненых.

У Кіеве і Кіеўскай вобласці паветраная трывога абвяшчалася 11 разоў і сумарна доўжылася больш за 14 гадзін. Ратавальнікі вымушаныя былі працаваць пад пастаяннай прыцэльнай пагрозай — налічылі 13 паўторных удараў.

Паведамляецца пра пажары складскіх будынкаў, аўтамабіляў, пашкоджаны шматкватэрны жылы дом — выбуховай хваляй выбітыя вокны.

У Кіеве паветраную трывогу абвяшчалі 11 разоў за суткі
Наступствы расійскай атакі / ДСНС Украіны
У Кіеве паветраную трывогу абвяшчалі 11 разоў за суткі
Наступствы расійскай атакі / ДСНС Украіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.