У Вільні пройдзе Канферэнцыя беларусаў свету II

У Вільні пройдзе Другая Канферэнцыя беларусаў  свету / bydiaspora.net
У Вільні пройдзе Другая Канферэнцыя беларусаў  свету / bydiaspora.net

У Вільні 22-23 красавіка пройдзе Канферэнцыя беларусаў свету II для арганізацый, суполак і ініцыятываў беларусаў замежжа. Яе ініцыюе Святлана Ціханоўская, паведамляе прэс-служба палітыка.

Першая такая канферэнцыя адбылася ў верасні 2021 года. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі 40 арганізацый беларускай дыяспары з 26 краінаў. Чакаецца, што сёлета ў канферэнцыі прымуць удзел больш за 100 беларусаў і беларусак ад дыяспараў, а таксама прадстаўнікі структураў дэмакратычных сілаў.

"Канферэнцыя — гэта адказ на агучаную нам дыяспарай неабходнасць абмеркаваць набалелыя пытанні. Мы і самі заўважаем, што не хапае каардынацыі паміж палітычнымі структурамі і грамадзянскімі ініцыятывамі. Нам усім важна вучыцца слухаць і чуць адно аднаго", — кажа каардынатар Офіса Святланы Ціханоўскай па працы з дыяспарамі і кантактная асоба канферэнцыі Данііл Гаркавы.

Па яго словах, з ініцыятывы дыяспары на канферэнцыі будзе абмяркоўвацца пытанне спосабаў інстытуцыйнай падтрымкі дыяспаральных арганізацый. Многія з гэтых арганізацый дагэтуль існуюць на валанцёрскіх асновах.

Падрабязная праграма канферэнцыі будзе публікавацца на сайце bydiaspora.net.

Прадстаўнікам арганізацый прапануюць даслаць заяўкі да 9 красавіка ўключна па гэтай спасылцы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі