У Вільні прайшла інаўгурацыя прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы

У Вільні прайшла інаўгурацыя прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы

12 ліпеня ў Вільні ў парламенце прайшла інаўгурацыя прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы. Ён перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у траўні. Эканаміст і банкір набраў 66% галасоў. Наўседа змяніў Далю Грыбаўскайтэ, якая была прэзідэнтам Літвы два тэрміны — з 2009 года.

У сваёй прамове ў парламенце новы прэзідэнт Літвы паабяцаў дамагацца змяншэння разрыву паміж самымі заможнымі і самымі беднымі літоўцамі, больш актыўнага папаўнення бюджэту краіны, знікнення рэіянальных адрозненняў у краіне. У знешняй палітыцы Наўседа будзе дамагацца "яшчэ больш глыбокай еўраатлантычнай інтэграцыі і цесных дачыненняў як з Еўрасаюзам, так і з ЗША". Ён перакананы, што Літве трэба ўмацоўваць свае Узброеныя сілы. Для вырашэння ўнутраных праблем прэзідэнт збіраецца аб'яднаць усе палітычныя сілы, інфармуе delfi.lt.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі