Новаабраны прэзідэнт Літвы: хочам дасягнуць шчырага дыялогу з Беларуссю

Новаабраны прэзідэнт Літвы: хочам дасягнуць шчырага дыялогу з Беларуссю

На сваёй першай прэс-канферэнцыі новаабраны прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа гаварыў і пра Беларусь. Ён адзначыў, што з нашай краінай трэба мець лепшыя дачыненні, чым ёсць на сённяшні дзень.

"Мы хочам дасягнуць шчырага дыялогу з Беларуссю — дыялогу паміж суседзямі, якія аб'яднаныя доўгім агульным гістарычным мінулым, гаварыў Наўседа. — З гэтай прычыны мы павінны быць добрымі суседзямі, якія не баяцца крытыкаваць".

Як вядома, праблемным пытаннем у дачыненнях Беларусі і Літвы стала будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне недалёка ад літоўскай мяжы. У Вільні занепакоеныя, наколькі яна будзе бяспечнай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі