У Віцебску жанчын навучылі "гендэрнай збалансаванасці ў адзенні"

Паблемам гендэрнай роўнасці былі прысвечаныя некалькі дыскусійный паседжанняў Віцебскага жаночага клуба. Сярод іншага, жанчынам раcтлумачылі, што такое "гендэрная збалансаванасць ў адзенні".  Кіраўніца жаночага клубу Святлана Дуброўская лічыць, што праблемы гендэрнай няроўнасці, існаванне большасці з якіх беларускае грамадства пакуль не ўсведамляе, можна вырашыць і  “зваротнымі” метадамі. Гэта значыць, што чалавек, які ўмее апранацца, арыентуючыся на свой асабісты камфорт, а не на тое, якім яго жадае бачыць грамадства, пачынае адчуваць сябе найперш асобай, а потым ўжо жанчынай ці мужчынам.

Дуброўская:
"Гендэрна збалансаванае адзенне дапамагае чалавеку адчуваць сабе камфортна, яно не падкрэслівае сэксуальную прыналежнасць, месца, якое займае чалавек у сацыяльнай іерархіі. Гэта камфортнае і якаснае адзенне, якое дапамагае чалавеку жыць, а не накладвае на яго абавязкі".

На дыскусійныя паседжанні былі запрошаныя педагогі, студэнты, псіхолагі, журналісты, хатнія гаспадыні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі