У Віцебску загінула немаўля, народжанае ў хатніх умовах

У Віцебску загінула немаўля, народжанае ў хатніх умовах

У Віцебску загінула дзяўчынка-немаўля, народжаная ў хатніх умовах.  Гарадскі аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да маці дзіцяці, паведамляе TUT.by

Парадзіха з сям'ёй — мужам і дачкой — жыве ў Санкт-Пецярбургу. У Віцебску пражывае яе маці. Да яе і прыехала ў лютым гэтага года жанчына, каб нарадзіць у яе кватэры другое дзіця. Дзяўчынка наглыталіся каляплодных водаў і пачала задыхацца.

Маці спачатку сама аказвала дапамогу дачцэ, потым прыехала хуткая. Нованароджаную адвезлі ў бальніцу, але праз дзве гадзіны пасля нараджэння яна памерла.

У лістападзе 2016 года жанчына звярталася ў кансультацыю абласной радзільні. Паведаміла медыкам, што нараджаць будзе ў Беларусі, але зробіць гэта ў хатніх умовах. Лекары папярэджвалі будучую маці аб рызыцы для яе самой і малога, але яна іх не паслухала.

Дарэчы, першае дзіця жанчына таксама нарадзіла ў хатняй абстаноўцы. У жаночай кансультацыі яна тады не назіралася.

Распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 144 КК (Прычыненне смерці па неасцярожнасці).
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі