У Віцебску за вывешаны сцяг затрымалі Сяргея Каваленку

У Віцебску 24 снежня затрымалі актывіста апазіцыйнай партыі КХП-БНФ Сяргея Каваленку. Нагодай стала тое, што мужчына вывесіў нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Як паведамляе Радыё "Свабода", такім чынам Каваленка пратэставаў супроць судовага пераследу аднаго з лідараў партыі Юрася Беленькага.

Жонка затрыманага, Алена Каваленка, кажа, што спрабавала перадаць у ізалятар рэчы асабістай гігіены і дадатковае адзенне для мужа, але перадачу ў яе не прынялі.

Вядомасць Сяргей Каваленка атрымаў, калі ў 2010 годзе вывесіў нацыянальны сцяг на самай вялікай у горадзе каляднай елцы. У 2012 годзе Каваленку вызвалілі з магілёўскай калоніі. Да таго ён адбыў больш за год у беларускіх турмах за парушэнне адбыцця пакарання. Цяпер экс-палітвязень вучыцца ў польскім горадзе Седліца паводле праграмы Каліноўскага.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі