У Віцебску на пачатку кастрычніка адключылі электронныя табло з раскладам гарадскога транспарту, піша сайт "Народныя навіны Віцебска".
Гараджане падалі заяўку на партал 115.бел. У адказе ад аддзела ЖКГ Віцебскага гарвыканкама ім паведамілі, што табло адключылі за нясвоечасовую аплату электраэнергіі ды назапашаную запазычанасць. Больш за тое — табло будуць дэмантаваць.
Электронныя табло з раскладам руху транспарту сталі з'яўляцца ў іцесбску з 2019 года.