У Віцебску спалілі аўто відэаблогера, вядомага скандаламі з СТА

У Віцебску спалілі аўто відэаблогера, вядомага скандаламі з СТА

У Віцебску спалілі аўтамабіль відэаблогера Яўгена Куляшова, вядомага сваімі скандаламі з СТА. Здарэнне адбылося 26 студзеня на вуліцы Чкалава, паведамляюць “Народныя навіны Віцебска”. Белы седан-купэ Volkswagen Passat знаходзіўся на стаянцы каля дома №7 і стаяў паміж двума іншымі аўто. Аб загаранні машыны пажарным паведамілі ў 23.52. Агонь пашкодзіў пярэднюю левую частку і маторны адсек.

У якасці асноўнай версіі пра прычыну ўзгарання пажарныя разглядаюць падпал.

Відэаблогер ужо выставіў згарэлы аўтамабіль на продаж на Kufar.by за 12 000 рублёў. Канал Куляшова на YouTube зарэгістраваны ў 2012 годзе, цяпер на ім больш за 135 тысяч падпісчыкаў, а ролікі прагледзелі больш за 33 мільёны разоў. Папулярнасць відэаблогера выкліканая крытыкай шэрагу СТА.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі