У Віцебску шукаюць падлетка, які пасварыўся з маці і ўцёк з дому

У Віцебску шукаюць падлетка, які пасварыўся з маці і ўцёк з дому

У Віцебску шукаюць падлетка, які пасварыўся з маці і ўцёк з дому. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Віцебскага аблвыканкама, хлопцу 13 гадоў, ён жыве ў Віцебску па адрасе вул.15-я Полацкая, 17. Сышоў з дому прыкладна ў 16:00 і не вярнуўся.

Прыкметы: з выгляду 12-13 гадоў, рост 163 см, валасы чорныя, кароткія, вочы карыя. Быў апрануты ў швэдар без горла ў палоску чорнага, шэрага і аранжавага колераў, спартовыя штаны шэрага колеру, чорную майку з кароткім рукавом і шкарпэткі чорнага колеру.

Вядома, што хлопец схільны да бадзяжніцтва, можа хавацца ў пад’ездах шматпавярховікаў, падвалах, а таксама ездзіць грамадскім транспартам.

Усіх, хто бачыў падлетка, просяць патэлефанаваць па нумары 102, (29) 514-11-81 або звярнуцца ў любы аддзел міліцыі.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі