У Віцебску сарвалі сустрэчу кандыдаткі Вольгі Карач з выбаршчыкамі

У прызначаны час высветлілася, што агітпляцоўку "захапіў" адзін з запрошаных кандыдатаў — рэктар Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта Сустрэчу кандыдаткі ў дэпутаты Віцебскага абласнога і гарадскога саветаў Вольгі Карач з выбаршчыкамі сарвалі чыноўнікі Кастрычніцкага райвыканкама.

Мерапрыемства мусіла прайсці на агітпляцоўцы па вуліцы Праўды (гэта адно з месцаў, дзе ўлады пісьмова дазволілі праводзіць такія сустрэчы). На яго Карач запрасіла сваіх канкурэнтаў — кандыдата ад улады і апазіцыянера.

Аднак у прызначаны час высветлілася, што агітпляцоўку "захапіў" адзін з запрошаных кандыдатаў — рэктар Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта Валерый Башметаў. Прыведзеныя ім студэнты наладзілі там канцэрт, распавяла Еўрарадыё Вольга Карач:

Карач: "Калі мы прыехалі, адчуванне было такое, што ён не плануе праводзіць сустрэчу, але катэгарычна не хоча, каб яе правяла я. Бо ўсе магчымыя варыянты: мы праводзім разам, спачатку праводзіць ён, пасля праводзім мы, ён катэгарычна адрынуў. Прыехала адміністрацыя Кастрычніцкага раёна... З 17 да 20 гадзінаў ён проста знаходзіўся на пляцоўцы, за гэты час ён не сказаў сваім выбаршчыкам ні слова".

Па словах спн.Карач, яе каманда ўсё ж правяла запланаваныя пастаноўкі вулічных тэатраў. А вось выступіць з прамовай кандыдатка не змагла. Яна ўжо напісала скаргу ў ЦВК і абласную выбарчую камісію.


Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі