У Віцебску пачынаецца суд над "Тэрор-машынай"

У Віцебскім абласным судзе 12 снежня пачынаецца разгляд справы шасці маладых людзей, якіх вінавацяць у асабліва злосным хуліганстве ды іншых злачынствах. Асноўны абвінавачаны па справе — Станіслаў Ганчароў, удзельнік баявых дзеянняў ва Украіне на баку афіцыйнага Кіева. Ён вядомы пад мянушкай "Тэрор-машына".

Раней паведамлялася, што Ганчароў мае неанацысцкія погляды. У яго на целе шмат нацысцкіх татуіровак.

Ганчарова затрымалі пасля вяртання ў Беларусь. Суд над ім будзе закрытым.