У Віцебску чакаецца суд па крымінальнай справе аб здзеку над дзяржаўным сцягам

У Віцебску чакаецца суд па крымінальнай справе аб здзеку над дзяржаўным сцягам

У Віцебску чакаецца суд па крымінальнай справе аб здзеку над дзяржаўным сцягам. Яе расследаванне завяршыў гарадскі аддзел Следчага камітэта. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, здарэнне адбылося ўвечары 2 траўня. 44-гадовы п’яны мужчына скраў сцяг, які вісеў каля крамы. Перад гэтым ён парваў яго і кінуў сабе пад ногі. Праваахоўнікі знайшлі мужчыну, у кватэры яго знаёмай адшукаўся і сцяг.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле “здзек над дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь” (арт. 370 КК). Мужчына знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Ён, дарэчы, адмовіўся даваць паказанні. Была праведзена судова-псіхіятрычная экспертыза, якая засведчыла, што ўвечары 2 траўня мужчына ўяўляў, што робіць і кіраваў сваімі дзеяннямі. Матэрыялы справы перадалі пракурору для накіравання ў суд.

У Віцебску чакаецца суд па крымінальнай справе аб здзеку над дзяржаўным сцягам
Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі