Вы тут

У Віцебску адменены міжнародны танцавальны фестываль

Фестываль танца мадэрн павінен быў прайсці 33-ы раз / БелаПАН​

У Віцебску адменены міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC), паведамляе БелаПАН. Ён перанесены на 2022 год.

Фестываль танца мадэрн павінен быў прайсці 33-ы раз, але ён не адбудзецца з прычыны складанай эпідэмічнай сітуацыі ў Беларусі. Па словах арганізатараў, праграма была сфарміраваная, вылучалася фінансаванне.

IFMC адмяняюць другі раз — у 2020 годзе ён не адбыўся таксама праз пандэмію каранавіруса. 

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску праводзіцца з 1987 года. Так было кожны лістапад — да 2020-га. Фестываль стаў першым і да 1997 года заставаўся адзіным форумам сучаснага танца ў СССР. Праграма ўключала балетныя спектаклі, выставы, майстар-класы, лекцыі, дыскусіі, кінапаказы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.