У віцебскіх школах вучняў распытваюць пра наркотыкі

Неадназначную рэакцыю выклікала ў бацькоў віцебскіх школьнікаў апытанне, якое прайшло ў шэрагу школаў. Дзецям 10-11 гадоў было прапанавана адказаць на пытанні анкеты, што тычыцца наркаманіі.  У ліку пытанняў былі такія: колькі дозаў наркотыку трэба ўжыць, каб узнікла прывыканне да іх? Да якіх наркотыкаў чалавек прывыкае хутчэй — да тых, што ўжываюць ўнутрывенна ці нюхаюць?

Да таго ж, бацькоў не папярэдзілі загадзя, што дзяцей будуць апытваць на такую тэму. Многія матулі і таты разгубіліся, калі, прыйшоўшы дадому, дзеці пачалі высвятляць у іх гэтыя аспекты наркатычнай залежнасці. “Я забараніла дачцэ запаўняць анкеты, якія выклікаюць нездаровую цікавасць да гэтай згубы”, — сказала карэспандэнту Еўрарадыё маці 11-гадовай вучаніцы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі