Вы тут

У верасні ў Беларусі адкрываецца сезон палявання — забіваць дазволена амаль усіх

Бабёр / Ілюстрацыйнае фота

З 1 верасня ў Беларусі адкрываецца сезон палявання на бабра і выдру, з 4 верасня — на рабчыка і шэрую курапатку, з 18 верасня — на гусей, дае расклад Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

У верасні таксама дазволена паляванне на дзіка, ваўка, лісіцу, шакала, шэрую варону, сароку, янотападобнага сабаку, баклана, шэрую і белую вялікую чапляў, вадаплаўную і балотную дзічыну, вальдшнэпа, вехіра, шызага голуба, перапёлку, фазана.

Акрамя таго, да 30 верасня ў краіне прадоўжыцца сезон палявання на самца казулі, лася і аленя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.