На Століншчыне паляўнічы замест кабана застрэліў сябра

Як паведаміў БелаПАН старшы следчы следчага аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Аляксандр Дзянісавіч, цела загінулага з агнястрэльным раненнем знайшоў раніцай 12 верасня ва ўрочышчы Байкова мясцовы жыхар, які пас кароў. Пра гэта ён паведаміў у міліцыю. Пазней высветлілася, што трагедыя адбылася падчас палявання на дзіка. 33-гадовы паляўнічы стрэліў напрамку руху жывёлы. А трапіў у аднаго з паляўнічых, 36-гадовага мужчыну. Ён атрымаў агнястрэльныя раненні ў галаву і грудзі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі