У Ваўкавыску 6-гадовае дзіця трапіла пад колы на пешаходным пераходзе
![У Ваўкавыску 6-гадовае дзіця трапіла пад колы на пешаходным пераходзе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/gr_d_1.jpg.webp?itok=FUNnceR1)
У Ваўкавыску 6-гадовае дзіця трапіла пад колы “Пежо” на пешаходным пераходзе. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ, здарэнне адбылося раніцай у суботу, 3 снежня. Дзіця ішло ў краму насупраць яго дома па вуліцы Гарбатава. Малы пераходзіў дарогу ў вызначаным месцы, але дзяўчына-кіроўца, якая была за рулём “Пежо”, не дала пешаходу перавагі.
Дзіця шпіталізаванае з пашкоджаннямі. У месцы, дзе адбылося ДТЗ, хуткасць руху транспарту абмежаваная да 40 кіламетраў на гадзіну.
![У Ваўкавыску 6-гадовае дзіця трапіла пад колы на пешаходным пераходзе](/sites/default/files/paragraphs/image/grd2.jpg)