У Васілевічах затрымалі прадаўца аўто за "экстрэмісцкі " надпіс на капоце

Аўто было аформлена ў стылі моладзевага руху "БПАН" / ілюстрацыйнае фота fikiwiki.com

У Васілевічах (Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці) сілавікі затрымалі маладога хлопца, які прадаваў машыну на гандлёвай пляцоўцы "Куфар". Сілавікоў абурыў надпіс на капоце машыны. Яны палічылі, што надпіс "экстрэмісцкі". Што гэта быў за надпіс невядома на відэа сілавікоў ён замазаны. У ГУБАЗіК таксама лічаць, што сам хлопец "адкрыта выказваў негатыўнае стаўленне да афіцыйных уладаў і нянавісць да супрацоўнікаў праваахоўных органаў".

Сілавікі кажуць, што аўто было аформлена ў стылі моладзевага руху "БПАН" (без пасадкі аўто няма). Гэты рух аб'ядноўвае прыхільнікаў аўтамабіляў маркі ВАЗ, якія адпілоўваюць спружыны і прыніжаюць кліранс машыны. На хлопца склалі пратакол за "распаўсюд, выраб, захоўванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці" і адправілі ў ІЧУ.

Задержанный в Василевичах парень / Telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.