У Варшаве паліцыя затрымала актывіста Філіпа Шаўрова
Філіп Шаўроў / t.me/mf_mensk, архіўнае фота
Актывіста Філіпа Шаўрова затрымала паліцыя ў Варшаве. Цяпер ён на волі, але чакае суда па некалькіх артыкулах. Сярод іх — пагроза забойствам.
Таксама Шаўрову забаронена набліжацца да Беларускага хаба ў Варшаве і да асобы, якую ён пагражаў зарэзаць. Менавіта побач з хабам Шаўрова затрымалі 21 траўня, калі там праходзіў мітынг салідарнасці з палітвязнямі.
У варшаўскай паліцыі журналістам Еўрарадыё пацвердзілі факт затрымання, але абверглі, што ў Шаўрова пры сабе быў нож.
Філіп Шаўроў стаў вядомы ў студзені 2020 года, калі пафарбаваў у чырвоны колер далоні помніка Пушкіну ў Мінску. Яго затрымалі і прымусілі на камеру нагаварыць рознага пра праціўнікаў Лукашэнкі.
Неўзабаве Шаўроў апынуўся за мяжой. Цяпер ён хэйціць прыхільнікаў Святланы Ціханоўскай у сацсетках і правакуе ўдзельнікаў акцый, якія яны ладзяць. Таксама ён шмат піша ў чат Еўрарадыё "Каментатарская". Менавіта яго ўдзельнікі звярнулі нашу ўвагу на тое, што Шаўроў знік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.