Вы тут

У Варшаве беларусы зладзілі "Адкрыты мікрафон", у Беластоку — акцыю салідарнасці

Акцыя беларусаў у Варшаве / Еўрарадыё

Нягледзячы на халады, беларуская дыяспара ў Варшаве працягвае кожную нядзелю праводзіць акцыі салідарнасці. 28 лістапада ў цэнтры горада быў зладжаны "Адкрыты мікрафон". Яго ўдзельнікі абмяркоўвалі стаўленне да Канстытуцыйнага рэферэндума, які плануюць беларускія ўлады, і стратэгіі паводзінаў падчас яго.

Акцыя беларускай дыяспары ў Варшаве / Еўрарадыё

А беларуская дыяспара Беластока 28 лістапада правялa акцыю ў падтрымку палітычных вязняў рэжыму Лукашэнкі. Беларусы Беластока сустрэлicя на гарадскiм пляжы Дайліды з гарбатай, печывам і традыцыйным купаннем у падтрымку смелых беларусаў, якія за свае палітычныя перакананні сядзяць ў турмах і на Акрэсціна.

Акцыя беларускай дыяспары ў Беластоку
Акцыя беларускай дыяспары ў Беластоку
Акцыя беларускай дыяспары ў Беластоку

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.