У Варшаве адбылася прэзентацыя канцэпцыі Беларускага даследчага ўніверсітэта

Падчас прэзентацыі канцэпцыі Беларускага даследчага ўніверсітэта

Падчас прэзентацыі канцэпцыі Беларускага даследчага ўніверсітэта / t.me/CabinetBelarus/

У Варшаве адбылася прэзентацыя канцэпцыі Беларускага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта. У ёй удзельнічалі прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык, яе намеснік, кандыдат філасофскіх навук Павел Баркоўскі, кандыдаты гістарычных навук Павел Церашковіч і Андрэй Радаман.

Па словах Коўшык, праца ад канцэпцыяй працягвалася каля года. "Ідэя незалежнага нацыянальнага ўніверсітэта лунае сярод беларускіх інтэлектуалаў ужо не адно дзесяцігоддзе, — кажа яна. — Хочацца думаць, што мы сталі на крок бліжэй да яе рэалізацыі... Гэта будзе ўніверсітэт з магістарскімі і дактаранцкімі праграмамі. Ён будзе даваць магчымасць яго навучэнцам і супрацоўнікам займацца навукай у агульнаеўрапейскім кантэксце".

Папярэдні бюджэт праекта — 2 мільёны еўра ў год. Мяркуецца, што будзе працаўладкавана каля 50 чалавек (у тым ліку 35 навуковых супрацоўнікаў). Базавымі мовамі навучання і даследаванняў заяўляюцца беларуская і англійская мовы. Беларуская будзе мовай справаводства.

Пакуль невядома, якая краіна ЕС пагодзіцца прыняць Беларускі нацыянальны даследчы ўніверсітэт. Рэгістрацыя і акрэдытацыя запланаваная на 2025-2026 гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі