У Валожынскім раёне мядзведзь учыніў налёт на пчальнік лясгаса
![Пчальнік пасля наведвання мядзведзем](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/val12.jpg.webp?itok=45o74wgC)
Пчальнік пасля наведвання мядзведзем / valozhin.by
У Валожынскім раёне каля вёскі Клім мядзведзь учыніў налёт на пчальнік лясгаса. З двух вулляў ён выцягнуў мёд. І пакінуў сляды — адна з рамак з сотамі захавала выразны адбітак яго кіпцюроў.
Як піша valozhin.by, цяпер у лясгасе падлічваюць страты і спрабуюць высветліць, ці надоўга мядзведзь затрымаецца ў іх мясцінах.
![У Валожынскім раёне мядзведзь учыніў налёт на пчальнік лясгаса](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/paseka1-kopiya.jpg.webp?itok=Bld7wF0e)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.