У Туве за кожнага мабілізаванага сем'ям выдаюць барана

У Туве за мабілізаваных даюць бараноў / прэс-служба ўрада Тувы
У Туве за мабілізаваных даюць бараноў / прэс-служба ўрада Тувы

За кожнага мабілізаванага ў расійскай Туве сем'ям абяцаюць… па барану. Такое даручэнне дало кіраўніцтва рэгіёну. Гэта, як і дастаўку вугалю, называюць "першачарговай дапамогай".

За першыя суткі ўжо 91 сям'я атрымала па барану.

Акрамя бараноў і вугалю сем'ям мабілізаваных абяцаюць бульбу, капусту і муку.

То бок адразу можна атрымаць барана і вугаль, а пасля яшчэ і грошы на новую "Ладу" — такі кошт чалавечага жыцця ў Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі