У Турцыі новы тэракт, ёсць ахвяры (відэа з моманту выбуху)
![У Турцыі новы тэракт, ёсць ахвяры (відэа з моманту выбуху)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/tur_ter_afp.jpg.webp?itok=I7Uzzea6)
Не меней за два чалавекі загінулі ў выніку выбуху, які здзейсніў тэрарыст-смяротнік у цэнтры Стамбула. Як паведамляе ВВС са спасылкай на турэцкае тэлебачанне, выбух адбыўся раніцай у суботу на папулярнай у турыстаў пешаходнай вуліцы Істыкляль.
Загінуў сам смяротнік, а таксама яшчэ адзін чалавек. Шасцёра атрымалі раненні. Момант выбуху зафіксавалі вулічныя камеры відэаназірання. Сярод загінулых у Турцыі беларусаў няма, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на МЗС нашай краіны.
У Турцыі за апошні час адбылося адразу некалькі буйных тэрактаў, якія забралі жыцці дзясяткаў людзей. Такія інцыдэнты здараліся ў сталіцы краіны Анкары.
Адказнасць за выбухі ў розных выпадках бралі на сябе курдскія радыкалы і прадстаўнікі экстрэмісцкай групоўкі “Ісламская дзяржава”.