У Турцыі і на паўночным захадзе Сірыі падчас магутнага землятрусу загінулі больш за 2400 чалавек, тысячы параненыя, паведамляе Reuters. Ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы, таму ахвяр можа быць значна больш. Сітуацыю ўскладняе халоднае надвор'е — людзі могуць не выжыць пад заваламі.
Землятрус магнітудай 7,8 бала здарыўся раніцай у панядзелак. У другой палове дня былі паўторныя штуршкі — магнітудай 7,7 бала. Яны паставілі пад пагрозу ратавальнікаў, якія разбіралі завалы.
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў пра гістарычнае бедства і самы моцны землятрус у Турцыі з 1939 года. Паводле яго слоў, улады робяць усё, што ў іх сілах.
МЗС Беларусі заяўляе, што звестак пра пацярпелых падчас землятрусу беларусаў няма. Але некаторыя беларусы шукаюць сваіх блізкіх, якія перасталі выходзіць на сувязь.
